Магілёў рыхтуецца да адкрыцця сезона фантанаў

24 апреля 2013

Традыцыйна ён пачынаецца ў пачатку мая і парадуе гараджан  роўна пяць месяцаў. Спецыялісты ўжо ачысцілі фантаны ад смецця і правяраюць электраабсталяванне. Водныя помнікі будуць працаваць з 8 да 23 гадзін. А з наступленнем цемнаты прыгажосці дабавіць святлодыёднае падсвятленне. Нязменнай застанецца і традыцыя музычна-танцавальных вечароў. Кожны ўікенд ля фантанаў у скверы 40-годдзя Перамогі будзе іграць духавы аркестр.