Магілёў атакавалі бабры

7 декабря 2016

Жывёліны павалілі з дзясятак дрэў проста ў цэнтры горада ля невялікай ракі Дубровенкі. Паводле слоў жыхароў прыватнага сектара, яны самі неаднаразова бачылі баброў ля вады. Звычайна такая сустрэча адбываецца раніцай або позна ўвечар. Каб выключыць няшчасныя выпадкі, камунальнікі змушаныя зразаць падточаныя дрэвы і звазіць іх на перапрацоўку. Нямала дрэў падпілавалі бабры і на Дняпры. У Таварыстве паляўнічых і рыбаловаў папярэдзілі: паляваць на баброў у межах горада нельга, толькі лавіць. Чым неўзабаве і зоймуцца спецыялісты.

Паводле звестак Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, колькасць баброў толькі ў Магілёўскай вобласці складае больш за 4 500 асобін.