Модны паказ у дзіцячым садку

10 марта 2017

Незвычайны фэшн ў Вілейцы. Модны паказ у дзіцячым садку. Экакалекцыю-2017 прадэманстравалі самі выхаванцы. На імправізаваным подыуме 15 непаўторных вобразаў. Прычым, замест звыклых тканін сукенкі з кампакт-дыскаў, касцюмы з пакетаў ад соку, пластыкавых кубкаў і старых газет.

Модную калекцыю педагогі падрыхтавалі разам з выхаванцамі падчас майстар-класаў. Кожны сезон тут праводзяцца розныя экалагічныя акцыі.