Мадэрнізацыя ў Віцебскай абласной інфекцыйнай бальніцы

28 января 2016

У Віцебску завяршылася глыбокая мадэрнізацыя першага корпуса абласной інфекцыйнай бальніцы. У будынку размясціліся некалькі лячэбных аддзяленняў і сучасная лабараторыя для дыягностыкі інфекцыйных захворванняў. Лячэнне ў бальніцы праходзяць як дарослыя, так і дзеці. Створаныя ўмовы для знаходжання ў стацыянары матуль з нованароджанымі. Таксама ў мадэрнізаваным корпусе абсталяваныя навучальныя класы кафедры Віцебскага медуніверсітэта. Павышаць сваю кваліфікацыю тут будуць не толькі студэнты, але і ўрачы, якія ўжо практыкуюць, з розных рэгіёнаў Беларусі.

Юрый Дзяркач, начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама: "Мы бачым, што ідзе глабалізацыя, людзі перамяшчаюцца. Вы ведаеце, год таму разглядалася пытанне пра магчымасць завозу асабліва небяспечных інфекцый, ліхаманкі, і таму тут створаныя ўсе ўмовы, для таго каб мы маглі пры неабходнасці аказаць дапамогу".

На рэканструкцыю корпуса бальніцы выдаткавана больш за 50 мільярдаў рублёў. Гэтыя грошы вылучаныя з абласнога бюджэту. Усяго летась у паўночным рэгіёне пасля абнаўлення або будаўніцтва адкрылі 34 аб'екты аховы здароўя.