Мадэрнізацыя службы 115.бел! Кол-цэнтр і сайт аб'ядналі ў адзіную дыспетчарскую сістэму

24 апреля 2019

Маштабная мадэрнізацыя 115.бел! Пасля абнаўлення інтэрфэйса кол-цэнтр і сайт аб'ядналі ў адзіную дыспетчарскую сістэму. І партал стаў даступным ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах. Удасканалілі і чат-бот. Вырашэнне пытанняў па жыллёва-гаспадарчай тэме цяпер можна кантраляваць анлайн і атрымліваць паведамленні аб аварыйных сітуацыях па асабістым адрасе. Чат-бот апрацоўвае да 400 тысяч заявак у месяц.
Акрамя таго, зараз у тэставым рэжыме ў Фрунзенскім раёне працуе праграма "Домаўлік". Адзіная база дазволіць кантраляваць працы па тэхнічнай эксплуатацыі жылых дамоў і выдаткі па іх.