Мадэрнізацыя працягласцю дваццаць гадоў

25 июня 2013

Салігорскі домабудаўнічы камбінат б'е рэкорды як па затрачаных сродках, так і часе. Безгаспадарнае абсталяванне коштам 10 мільярдаў рублёў па сённяшні дзень пыліцца на складзе.


Чаму рэканструкцыя цэхаў не праведзена ў пастаўленыя тэрміны? Што перашкаджала раней абнавіць абсталяванне? Ведае Аляксандра Драгун.


Цяжка паверыць - калісьці гэты металалом быў сучасным абсталяваннем коштам 10 мільярдаў рублёў. Але маштабная мадэрнізацыя будаўнічага камбіната зацягнулася... на дваццаць гадоў. Цяпер новыя кіраўнікі пажынаюць плён нядбайнасці і абыякавасці сваіх калег. Аснашчэнне і сёння пыліцца на складзе.


Біць трывогу пачалі пасля праверкі Камітэта дзяржаўнага кантролю. Тоны безгаспадарнага жалеза і чыгуну гавораць самі за сябе. Спецыялісты канстатавалі: мадэрнізацыю на будаўнічым камбінаце нават не пачыналі, хоць і сродкі былі выдаткаваны.


Але зноў далі шанц на мадэрнізацыю, праўда, цяпер не пад абяцанне выправіцца. Абнаўленне вытворчасці ўзята пад дзяржаўны кантроль. Змяненні пачаліся з кіраўнікоў камбіната. І ўсяго за чатыры месяцы будаўнічы камбінат перамяніўся.


Сёння эксплуатуецца першая лінія - гэта вытворчасць сценавых панэлей, вентыляцыйных блокаў і лесвічных пляцовак. Таксама закуплена камп'ютарызаванае абсталяванне.


Гэта машына - адзіная такая ў Беларусі. Абсталяванне дазваляе імправізаваць з формай і памерам. Нават у панэльным доме зрабіць памяшканне больш за 20 квадратаў.


Амаль 100 мільёнаў рублёў каштавала комплекснае абнаўленне і рэканструкцыя камбіната, але, каб завяршыць пачатую справу, патрэбна яшчэ палова ад гэтай сумы.


Мікалай Ляшок, начальнік упраўлення кантролю галін гаспадаркі і грашова-крэдытнай сферы КДК Мінскай вобласці: Будзем спадзявацца, што мадэрнізацыя завершыцца ў наступным годзе. Гэта дазволіць выпускаць 150 тысяч квадратных метраў жылля пры тым, што ў 206 годзе маглі выпускаць толькі 65 тысяч квадратных метраў.


Нялёгкае становішча і з мадэрнізацыяй іншых домабудаўнічых камбінатаў краіны.


У Салігорскага камбіната нядрэнныя перспектывы. У першую чаргу трэба павялічыць вытворчыя магутнасці і пашырыць штат супрацоўнікаў, бо ў кампетэнцыі фабрыкі не толькі выраб і пастаўка будаўнічых матэрыялаў, але і ўзвядзенне жылых шматпаврховак. Дарэчы, станоўчы вопыт у будаўніцтве ёсць. Застаюцца лічаныя тыдні да здачы чарговага дома.