Мадэрнізацыя прадпрыемства Барысаўдрэў выходзіць на фінішную прамую

16 октября 2013
Так у канцы кастрычніка ўвядуць у эксплуатацыю новую лінію па вытворчасці запалак, а ў лістападзе скончыцца рэканструкцыя кампаніі. Губернатар Барыс Батура сёння ацаніў стан дрэваапрацоўчай прамысловасці.

Аляксей Кандраценка працягне.

Ювелір, хоць і працуе з дрэвам. Так Міхаіл ацэньвае сваю работу. Элементы дэкору більярдных сталоў - справа няпростая. Яны і стыль, і знак якасці вырабаў.
За год тут вырабляюць прыкладна тысячу сталоў для більярда. Плюс аксэсуары для гульні. У цэхах працуюць 130 чалавек.

Для таго, каб більярдны стол набыў свой таварны выгляд, патрэбныя дзясяткі тэхналагічных працэсаў. Ад выбару драўніны да праекта дызайну. Ствараюць такую прыгажосць у асноўным з бярозы, дуба і ясеня.

Кампанія ўпэўнена адчувае сябе на рынку амаль 20 гадоў. Канкурэнтаў не баіцца - іх у Беларусі няма. Асноўная частка прадукцыі ідзе на экспарт.

Барыс Батура назваў жодзінцаў удалым прыкладам развіцця сярэдняга бізнесу. Зрэшты, у дрэваапрацоўчай сферы, прызнае губернатар, хапае пытанняў. Адно з галоўных ўжо хутка вырашыцца.

Прадоўжыўся працоўны дзень губернатара на прыёме грамадзян. Большасць пытанняў - жыллёва-камунальныя. У Аксаны Мікалаеўны і суседкі ў кватэрах вільгаць і цвіль. Без цеплавой рэабілітацыі не абысціся. Кіраўнік вобласці запатрабаваў яе паскорыць. Такое доўгачаканае рашэнне жанчын задаволіла. Вырашаных праблем у горадзе праз гадзіну стала менш. Тым самым губернатар яшчэ раз пацвердзіў: такая форма работы, як прыём грамадзян на месцах, не страціла сваёй эфектыўнасці.