Мадэрнізацыя дарожнай інфраструктуры на вуліцы Макаёнка ў Мінску завершыцца да 10 чэрвеня

18 мая 2019

Як паведамілі ў адміністрацыі  Першамайскага раёна сталіцы, да гэтага моманту рух для транспарту будзе адкрыты поўнасцю. Зараз  працуюць дзясяткі рабочых і шмат тэхнікі. Вуліца Макаёнка стане магістраллю з чатырма палосамі. У такім выглядзе яна паскорыць  развіццё новага квартала, які тут узводзяць. Пры гэтым мадэрнізацыя гэтай часткі Мінска ў цэлым працягнецца. 

Сярод значных задач Першамайскага раёна - паэтапная рэканструкцыя і Сляпянскай воднай сістэмы. Абновяць асвятленне і пешаходныя дарожкі, а ў перспектыве тут з'явіцца і магістральная веладарожка.