Мадэль самалёта, на якім лятаў Юрый Гагарын, выстаўлена ў Мінску

11 мая 2018

Мадэль самалёта, на якім лятаў Юрый Гагарын, выстаўлена ў Мінску ў Акадэміі авіяцыі ў якасці экспаната. Мадэль МІГ стала знакамітай пасля палёту першага чалавека ў космас. У Беларусі знайшлі ідэнтычную і даставілі ў Акадэмію авіяцыі. Работнікі падрыхтавалі апарат да экспазіцыі і зрабілі памятны знак. Сёння выкладчыкі і курсанты прэзентавалі самалёт-легенду.

Самалёт-помнік устаноўлены ва ўнутраным дворыку Беларускай акадэміі авіяцыі. У бліжэйшы час установа адукацыі пачне ўступную кампанію. Тут рыхтуюць авіятэхнікаў, інжынераў, аператараў беспілотнікаў і пілотаў-аматараў.