Мабільны музей акіяна пачаў працу ў дзіцячым парку імя Горкага

12 июня 2018

Неабсяжная гісторыя акіяна на беразе Свіслачы ў Мінску. У парку Горкага сваю працу пачаў мабільны музей акіяна. Для для дзяцей тут запланаваны экскурсіі: у невялікім вагончыку можна ўбачыць не толькі макеты падводных лодак, амуніцыю сапраўдных маракоў, але і жывых насельнікаў воднага свету - драпежных рыб і чарапах. Таксама на працягу летніх канікулаў школьнікі на пастаяннай аснове могуць тут наведваць навуковы клуб "Адкрыты акіян" і клуб акварыумістаў.

Аляксей Азараў, дырэктар Цэнтра акіянаграфіі: "Гэта і міні-экспедыцыі, дзе яны вывучаюць насельнікаў вадаёмаў. Вось сёння ў нас дзеці з 90-й школы, пяцікласнікі, вымералі сем параметраў вады, гэта будзе і маніторынг пітнай вады. Такія міні-экспедыцыі ў займальнай форме, калі дзеці вывучаюць прыроду".

Азнаёміцца з экскурсіяй мабільнага музея акіяна на беразе Свіслачы можна на працягу трох летніх месяцаў з адзінаццаці дня да васьмі вечара кожны дзень.