Мабільны каток ля Палаца спорту адкрыў новы сезон

5 ноября 2018

Першымі на лёд выйшлі выхаванцы сталічнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву па фігурным катанні. Апрабавалі арэну і юныя хакеісты, а затым да спарстменаў далучыліся аматары катання на каньках. Для школьнікаў у першы дзень быў арганізаваны бясплатны сеанс.

Максім Глінскі, дырэктар Цэнтральнага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра: "Усяго такіх аб'ектаў два на тэрыторыі Беларусі. Адзін тут, другі такога тыпу ў Гомелі. Як паказвае практыка, яны вельмі папулярныя. Гэты аб'ект знаходзіцца практычна пад адкрытым небам. Гэта свежае паветра, гэта іншыя эмоцыі, гэта іншыя адчуванні ад катання".

Усяго за год каток наведваюць прыблізна 70 тысяч чалавек. А за сезон загрузка аб'екта дасягае 90 %. Сёлета мабільнаму катку на Нямізе спаўняецца 10 гадоў. Зараз пляцоўка працуе без выхадных з 11:00 да 23:00.