Мабільныя медпункты для праверкі здароўя з'явіліся ў гіпермаркетах і гандлёвых цэнтрах

4 декабря 2019
Імправізаваныя медпункты з'явіліся сёння ў гіпермаркетах і гандлёвых цэнтрах сталіцы. Там дзяжурылі ўрачы-валеолагі, тэрапеўты і псіхолагі. На працягу дня яны давалі кансультацыі па пытаннях прафілактыкі сардэчна-сасудзістай і эндакрыннай сістэм. Акрамя гэтага, у мабільным медпункце можна было даведацца свой індэкс масы цела, вымераць ціск і вызначыць узровень глюкозы ў крыві.

Усяго сёння працавалі 9 мабільных медпунктаў - ў кожным раёне сталіцы.