Мабільныя брыгады і стацыянарныя пункты меддапамогі з'яўляюцца ў Мінску спецыяльна да Еўрапейскіх гульняў

18 июня 2019

Абслугоўваць яны будуць удзельнікаў і гасцей спартыўнага форуму. Ужо завезена неабходнае абсталяванне. Напрыклад, на стадыёне "Дынама" для спартсменаў установяць два пункты, а для балельшчыкаў - пяць. А вось у студэнцкай вёсцы  будуць працаваць паліклініка і медыцынскі пункт для персаналу. У інтэрнатах спартсменам таксама змогуць аказаць медыцынскую дапамогу. На час Гульняў у сталіцы  дадаткова будуць дзяжурыць 20 брыгад хуткай дапамогі.