Мабільны дадатак для ЖКГ распрацоўваюць у Беларусі

3 Снежня 2019
Мабільны  дадатак,  у якім жадаюць аб'яднаць пастаўшчыкоў платных паслуг, распрацоўваюць у Беларусі. Замовіць неабходнага спецыяліста ў зручны для сябе час стане прасцей. Прэзентуюць навінку ў пачатку наступнага года. Усяго на адзіную рэспубліканскую службу 115 па ўсёй краіне толькі за лістапад паступіла больш 260 тысяч зваротаў. Больш за ўсё непрыемнасцяў традыцыйна дастаўляюць ацяпленне, электра- і водазабеспячэнне. 

Якія яшчэ навацыі чакаюць у сістэме ЖКГ? Аб гэтым новая серыя праекта "На кантролі Прэзідэнта". Глядзіце на "Беларусь 1" у гэтую сераду.