Мабільная амбулаторыя пачала працаваць у Шчучынскім раёне

13 января 2020
Атрымаць комплекснае медыцынскае абследаванне не адыходзячы ад дома. У Шчучынскім раёне пачала працаваць мабільная амбулаторыя. Аўтобус з  сучасным дыягнастычным абсталяваннем наведвае самыя аддаленыя сельскія населеныя пункты ў радыусе 80-ці кіламетраў ад райцэнтра. Складзены спецыяльны графік, дзякуючы якому мясцовыя жыхары могуць атрымаць высокакваліфікаваную медыцынскую дапамогу раз на тыдзень у сваёй вёсцы.

Сяргей Падзялінскі, урач  агульнай практыкі Шчучынскай цэнтральнай раённай бальніцы: "Не ўсе пласты насельніцтва могуць дабрацца, каб атрымаць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу ў тую ж самую раённую бальніцу, альбо на вёску  ў амбулаторыі  або ўчастковыя бальніцы. Адпаведна,  дадзены комплекс -  вельмі доўгачаканае набыццё, і ён створаны для таго, каб зрабіць медыцынскую дапамогу для насельніцтва больш даступнай, больш якаснай і зручнейшай".

У Гродзенскай вобласці гэта першы праект мабільнай медыцыны. Не выключана, што ўжо ў найбліжэйшы час такія  амбулаторыі будуць калясіць па дарогах усіх раёнаў.