Многамільённая шкода дзяржаве і тры гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці

18 июня 2015

Такі вынік працы бізнесмена на адным з барысаўскіх прадпрыемстваў па апрацоўцы драўніны. З самага пачатку плаціць падаткі ў поўным аб'ёме прадпрымальнік не хацеў. Каб засцерагчы сябе, на пасаду дырэктара кампаніі шэры камерсант прызначыў сваяка. І ён, натуральна, ніякага дачынення да спраў фірмы не меў.

Аляксандр Чэразаў, намначальніка УДФР КДК Беларусі па г. Мінску і Мінскай вобласці: "Закупляў піламатэрыялы і сыравіну за наяўны разлік, для таго каб хаваць падаткі.  Па зарэгістраваным прадпрыемстве прыходаваў па фіктыўных дакументах ад ілжэструктур. Такім чынам, за два гады абарот гэтага прадпрыемства склаў больш за два мільярды і ўтоеных падаткаў больш за 400 мільёнаў рублёў".

Некалькі гадоў бізнесмену атрымлівалася падманваць нават супрацоўнікаў падатковай інспекцыі. Паводле фіктыўных дакументаў, кампанія працавала амаль на шкоду сабе. А значыць, і падаткі плаціла мінімальныя. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя