Шматпавярхоўкі з тэхналогіяй "разумны дом" з'явяцца ў Беларусі ў наступным годзе

10 апреля 2018

Сёння гэта паведаміў віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін падчас наведвання беларускі офіс кітайскай IT-карпарацыі. Проекціроўка некалькіх такіх шматпавярховак ужо пачалася. Запланавана таксама ўзвядзенне цэнтра па кіраванні рухам і стварэнне інтэлектуальнай транспартнай сістэмы сталіцы.

Пан Юн, дырэктар ТАА "Бел Хуавэй Тэхноладжыс": "Беларусь - прыдатная краіна для лічбавай трансфармацыі і прымянення найноўшых тэхналогій у галіне ІКТ, таму што ў Беларусі створаны для гэтага ўсе ўмовы. Згодна з Дэкрэтам № 8 мы збіраемся ўнесці свой уклад у рэалізацыю гэтага плана. Таксама шляхам падрыхтоўкі ІТ-спецыялістаў".

Тысячы беларускіх студэнтаў сёлета змогуць прайсці падрыхтоўку і павысіць сваю кваліфікацыю ў галіне IТ-тэхналогій і інфармацыйнай бяспекі на базе карпарацыі "Хуавэй" у Кітаі.