Шматдзетным мінчанам прапануюць дзяржсубсідыі для будаўніцтва жылля ў Смалявічах

23 июля 2018

Праект указа аб узвядзенні эксперыментальнага жылога дома ўжо гатовы. У Смалявічы змогуць перасяліцца тыя, хто стаіць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Што важна, атрымаць дзяржпадтрымку яны змогуць без уліку часу пастаноўкі на чаргу. Дапамогу акажуць па ўказе 240. Гэта адрасныя жыллёвыя субсідыі, якія пакрыюць вялікую частку камерцыйнага крэдыту. Атрымальнікамі такіх субсідый могуць быць усе грамадзяне, хто мае права на дзяржпадтрымку па 13-ым указе. А гэта льготныя катэгорыі грамадзян. Дарэчы, указ адмяняць не плануюць, аднак яго дзеянне хутка скончыцца.

У цэлым, тэмпы будаўніцтва жылля ў Беларусі адпавядаюць планам. Па выніку года ўзвядуць 4 мільёны квадратных метраў. Кожны чацвёрты - з дзяржпадтрымкай. Змяншаць тэмпы ў наступным годзе не плануюць.