Шматдзетных маці павіншавалі ў Гродне

6 марта 2020
У Беларусі напярэдадні свята 8 Марта ўшаноўваюць лепшых жанчын краіны. У Гродне каля 2 дзясяткаў шматдзетных маці запрасілі ў абласное аб'яднанне прафсаюзаў. Урачы, педагогі, будаўнікі, спартсменкі - яны зрабілі свой выбар не толькі ў карысць вялікай сям'і, але і змаглі рэалізаваць сябе ў прафесіі. У адрас кожнай прагучалі словы віншавання і падзякі, былі ўручаныя каштоўныя падарункі. Сярод узнагароджаных - мама шасцярых дзяцей, урач-педыятр Ірына Краўчук. Яна выхоўвае сыноў і адну дачку. Уся сям'я творчая - дзеці граюць на музычных інструментах, а мама яшчэ і піша вершы.