Для кожнага з нас самае галоўнае месца на зямлі - гэта сям'я. Дзе мы акружаныя любоўю, клопатам і разуменнем. Але, на жаль, не кожны маленькі беларус мае такую магчымасць - называць кагосьці мамай і татам.
Іна і Дзяніс Галаенкі некалькі гадоў таму ажыццявілі самае патаемнае жаданне дзвюх маленькіх дзяўчынак-сястрычак. І зараз у Олі і Лены ёсць бацькі, старэйшыя браты, сястра...
Аб тым, што нават шматдзетныя бацькі вырашаюцца на ўсынаўленне, наш наступны сюжэт. Юлія Токар разам са спецыялістамі цэнтра падтрымкі "Родныя людзі" развее чарговы міф аб прыёмных сем'ях (відэа).
Шматдзетныя бацькі вырашаюцца на ўсынаўленне
5 января 2020













