Шматдзетныя з дзяцьмі-інвалідамі атрымаюць першачарговае права на атрыманне дзяржпадтрымкі, не занятым у эканоміцы адмовяць

10 декабря 2018

У Беларусі ўзмацнілі дзяржпадтрымку пры будаўніцтве жылля для асобных катэгорый грамадзян. Указ сёння падпісаў Прэзідэнт.

Так, для дзяцей-сірот павялічаны памер субсідыі на пагашэнне асноўнага доўгу па камерцыйным крэдыце з 35 да 50. Акрамя таго, палову доўгу бязвыплатна пагасяць і сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. А калі такая сям'я яшчэ і шматдзетная, яна атрымае першачарговае права на атрыманне дзяржпадтрымкі. Гэтыя нормы тычацца не толькі будаўніцтва новага жылля, але і куплі гатовай кватэры або яе рэканструкцыі. Новыя правілы пачнуць працаваць праз 3 месяцы пасля афіцыйнага апублікавання ўказа.

Аляксандр Аўраменка, начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва: "Павялічылася дапамога, якая ўжо, уласна, была для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Мы прыраўнавалі тых дзяцей, якім да 23 гадоў і яны праходзяць альтэрнатыўную службу, да тых дзяцей, якім таксама да 23 гадоў, але яны праходзяць тэрміновую службу. Гэта што тычыцца шматдзетных сем'яў. Таксама што тычыцца шматдзетных сем'яў, мы прыраўнавалі шматдзетныя сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, да сем'яў, якія маюць на выхаванні чацвёра непаўналетніх дзяцей і будуюць сваю кватэру яшчэ хутчэй, чым астатнія шматдзетныя сем'і". 

Таццяна Затурэнская, начальнік аддзела Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі: "Дзяржаўная падтрымка пры будаўніцтве жылля не будзе аказвацца толькі тым сем'ям, дзе ўсе працаздольныя члены сям'і не занятыя ў эканоміцы. Пры гэтым указам прадугледжана магчымасць для працаздольных членаў сям'і стаць занятымі ў эканоміцы. Ёсць пэўная схема, яны павінны паказаць, што яны працуюць. І ў такой сітуацыі дзяржпадтрымка будзе аказана менавіта на гэтую долю, на гэтую частку. Калі чалавек не заняты ў эканоміцы і далей не будзе заняты, то ён, зразумела, у сваёй частцы страчвае дзяржпадтрымку". 

Асобны ўказ урэгуляваў некаторыя нормы долевага будаўніцтва. Самая прыкметная навацыя - першачарговае права пабудавацца атрымаюць шматдзетныя сем'і. Гэта скароціць тэрміны чакання ў чарзе. Справа ў тым, што   апошнія гады вялікія сем'і чакаюць пачатку будаўніцтва некалькі гадоў. А гэты тэрмін не павінен перавышаць года. Такую задачу паставіў Прэзідэнт на нядаўняй нарадзе па будаўніцтве.