Шматдзетныя мамы абмеркавалі з мэрам існуючыя праблемы

4 марта 2016

Кветкі і віншаванні - для самых адданых матуль. З надыходзячым святам вясны мэр горада Андрэй Шорац асабіста павіншаваў маці. Да самых шчырых пажаданняў далучылася і віцэ-прэм'ер Наталля Качанава. На ўрачыстай сустрэчы прысутнічалі жанчыны, якія нарадзілі і выхоўваюць ад пяці да дзесяці дзяцей. Заслужаныя мамы абмеркавалі з мэрам існуючыя праблемы ў сацыяльнай сферы і задалі пытанні. Усе жанчыны атрымалі ганаровыя граматы Мінгарвыканкама за абарону інтарэсаў сям'і і дзяцей.

Нагадаем, 2015 год у дэмаграфічным плане для сталіцы стаў рэкордным. Мінск прадэманстраваў самую высокую нараджальнасць за апошнія 20 гадоў. Працэнт другіх і наступных дзяцей у агульнай статыстыцы таксама павялічыўся.