Шматлікія сталічныя школы і гімназіі правялі першую рэпетыцыю ўрока

30 августа 2013
Пасля канікул хлопчыкі і дзяўчынкі сустрэліся са сваімі настаўнікамі і аднакласнікамі. Амаль усе беларускія школы завяршылі падрыхтоўку да новага навучальнага года - атрымалі пашпарты гатоўнасці. За парты сёлета сядуць больш за 900 тысяч школьнікаў.

Сёлета 1 верасня ніхто ў школу не пойдзе. Нядзельны дзень будзе законным выхадным, а святочныя лінейкі ў кожнай вобласці і Мінску пройдуць у розныя даты: 31 жніўня і 2 верасня. Пасля першага званка вучні запрошаны на адкрыты ўрок Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь!.