Мітынг у падтрымку міру і бяспекі

17 сентября 2020
Сёння ў Мінску ля польскага пасольства адбыўся пікет супраць умяшання ва ўнутраныя справы Беларусі і ў падтрымку міру і бяспекі. Сабраліся прыхільнікі дзеючай улады, актывісты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, маладыя людзі. Яны прыйшлі з нацыянальнымі флагамі, плакатамі, а таксама картай Беларусі. Прысутныя заклікалі да  адзінства краіны і гаварылі аб немагчымасці яе падзелу на заходнюю і ўсходнюю частку.

Некаторыя ўдзельнікі прыйшлі на мітынг у форме вайскоўцаў БССР  як напамінак аб гадавіне пачатку вызваленчага  паходу Чырвонай арміі 17  верасня 1939  года. У выніку гэтага Беларусь ізноў стала адзінай.