Мітынг-рэквіем прайшоў у вёсцы Шкленікова

27 сентября 2017

У тую ноч гэтую вёску спалілі дашчэнту… Падзеі 1943 года сёння ўспаміналі ў Мядзельскім раёне. Мітынг-рэквіем прайшоў у вёсцы Шкленікова. Мясцовыя жыхары з тых нямногіх, хто выжыў, яе называюць другой Хатынню. 27 верасня 1943 года 45 жылых хат зраўнавалі з зямлёй, ператварыўшы ў попел. Засталася некранутай толькі 30-метровая ліпа. У агні загінулі 16 чалавек. Сёння іх імёны выгравіраваныя на помніку і назаўжды засталіся ў памяці родных. Да манумента неслі кветкі дзеці вайны, сваякі загінуўшых, піянеры.

Наталля Бурак, дырэктар Мядзельскага музея народнай славы: "Нямецка-фашысцкія войскі пачалі карную аперацыю "Фрыц". І свае дзеянні яны праводзілі не толькі на тэрыторыі Мядзельскага раёна, але і Вілейскага, Пастаўскага, Браслаўскага. Задзейнічана было некалькі дзясяткаў тысяч гітлераўцаў, і ў гэты час былі спаленыя вёскі нашага Мядзельскага раёна".

У 27-ю ноч верасня, за год да вызвалення Беларусі, згарэла літаральна траціна Мядзельскага раёна. Усяго за гады нямецкай акупацыі там спалілі 68 вёсак. Загінулі амаль 4 тысячы мірных жыхароў.