Місія Сусветнай арганізацыі аховы здароўя прыбыла ў Беларусь

8 апреля 2020
Місія Сусветнай арганізацыі аховы здароўя прыбыла ў Беларусь напярэдадні ўвечар. У склад дэлегацыі ўвайшлі тры  эксперты. Афіцыйная работа  пачнецца сёння і прадоўжыцца  да суботы  11 красавіка. Нагадаем, дэлегацыя прыбыла ў Беларусь па запрашэнні Кіраўніка краіны.  Эксперты змогуць на месцы ацаніць рэальную сітуацыю, адэкватнасць мер, што прымаюцца, прааналізаваць падыходы да аказання медыцынскай дапамогі. Спецыялісты наведаюць установы аховы здароўя Мінска, а таксама Мінскай і Віцебскай абласцей.