Місія Сусветнай арганізацыі аховы здароўя падвяла вынікі сваёй працы ў Беларусі

12 апреля 2020
Статыстыка - рэч упартая, тут не паспрачаешся! А вось прагназаваць - справа не ўдзячная, бо ад шматлікіх фактараў залежаць лічбы, у тым ліку і заражаных. Аб гэтым учора гаварылі на прэс-брыфінгу ў Мінску. Місія Сусветнай арганізацыі аховы здароўя падвяла вынікі сваёй працы ў Беларусі. Дарэчы, міністр аховы здароўя Каранік абяцаў у хуткім часе ў тэлеграм-канале ведамства апублікаваць цікавыя даныя. Аналіз таго, якой  была б крывая, не распачні Беларусь у патрэбны час адпаведныя меры.

І хто бы што ні гаварыў або ні пісаў, СААЗ цалкам іх падтрымлівае - кіраўнік місіі Патрык О'Конар пацвердзіў гэта чарговы раз! Лабараторнае тэсціраванне, ізаляцыя людзей з пацверджаным каранавірусам, забеспячэнне каранціну ў дачыненні кантактных асоб. Тут жа эксперты СААЗ адзначаюць і абароненасць нашых медыкаў. На жаль, у Еўропе зараз ёсць праблемы з іх амуніцыяй. Беларусь жа працягвае нарошчваць выпуск сродкаў індывідуальнай аховы (відэа).