"Місіс Зямны шар" наведала Мінск

27 Студзеня 2017

Сёння Мінск наведала арганізатар і першая пераможца Mrs. Globe або "Місіс Зямны шар".

Трэйсі Кэмпбел вось ужо на працягу 20 гадоў арганізуе конкурс прыгажосці для замужніх прыгажунь. У Мінску - упершыню па запрашэнні Святланы Кузняцовай, якая і заваявала тытул "Місіс Зямны шар". Замежная госця наведала Нацыянальную школу прыгажосці, дзе мастацтву дэфіле, пазіравання і стылю навучаюцца будучыя зоркі подыума.

Таксама Трейсі Кэмпбел з'яўляецца кіраўніком дабрачыннай арганізацыі, якая аказвае падтрымку маці з дзецьмі, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі. Ужо заўтра госця з Амерыкі наведае Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі ў Бараўлянах, каб працягнуць руку дапамогі тым, хто мае патрэбу.