Міс "Модны перапалох" выбралі ў Жодзіне

11 апреля 2017

За званне самай прыгожай змагаліся юныя мадэлі мясцовай школы дэфіле. Аднак уражвалі не толькі знешнім выглядам, стылем і грацыяй. Журы пакаралі танцавальнымі, вакальнымі і нават кулінарнымі здольнасцямі. Яскравым завяршэннем шоу стаў паказ дызайнерскіх сукенак: кожная модніца паказала свой казачны вобраз. Хто стаў каралевай дэфіле - ведае Наталля Кузьміцкая.

Гарэзлівыя вочкі з доўгімі чорнымі вейкамі, хітрая усмешка, рыжы капялюш і да выхаду на сцэну Патрыкееўна гатова. Таццяна Дзегялевіч не выпадкова выбрала гэты вобраз для сваёй прэзентацыі.

На свята прыгажосці завіталі і Пэпі Доўгая панчоха, і Аліса з “Краіны цудаў”, і нават Атаманша з “Брэменскіх музыкаў”. Кожная дзяўчынка ўдала пераўвасобілася.

За кулісамі ўсе ўдзельніцы вельмі хвалюцца.

7 удзельніц, 4 конкурсныя выпрабаванні і адразу некалькі галоўных прызоў: дызайнерская сукенка, магчымасць прэзентаваць новую калекцыю адзення і ўдзел у прамым эфіры на радыёстанцыі. Нягледзячы на юны ўзрост канкурсантак, адразу стала зразумела - барацьба будзе сур'ёзная.

Загадкавымі, жартоўнымі і вельмі душэўнымі атрымаліся творчыя выступленні канкурсантак.

Яскравым фіналам шоу стаў паказ дызайнерскіх сукенак ад мадэльера Кацярыны Пратасевіч. Для кожнай модніцы дызайнер стварыла незабыўны вобраз чароўнай феі ці сапраўднай казачнай прынцэсы.

Каралевай вечара журы конкурсу выбрала дванаццацігадовую Аляксандру Івашчук. Аднак, нягледзячы на вынікі, кожная з удзельніц стала зоркай дэфіле і атрымала незабыўны вопыт, які спатрэбіцца ў жыцці.