У беларускай сталіцы ўпершыню выбіралі міс і містара студэнцтва. За ганаровы тытул у інтэлектуальных і творчых спаборніцтвах змагаліся 22 удзельнікі - гэта самыя таленавітыя, абаяльныя, спартыўныя дзяўчаты і хлопцы з ВНУ рэспублікі.
Удзельнікі выступалі ў самых розных амплуа. Ім неабходна было прадэманстраваць свае таленты ў конкурсе прамоўніцкага майстэрства, у творчым выпрабаванні і дэфіле. Кожны паказаў свой крэатыў і здольнасць працаваць у камандзе. Журы конкурсу падкрэслівае: гэтых беларускіх студэнтаў адрознівае спалучэнне інтэлекту і патрыятызму.
Пераможцніцай стала студэнтка БДУ Анастасія Сіротка. А містарам студэнцтва прызнаны курсант Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі Данііл Баброўскі.













