Міратворцы АДКБ пакідаюць Казахстан

14 января 2022
Місія паспяхова завершана. Міратворцы АДКБ вяртаюцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі. Казахстан ужо пакінулі беларускія падраздзяленні, а таксама вайскоўцы з Арменіі, Таджыкістана і Кыргызстана. 


Сітуацыя ў Казахстане паступова стабілізуецца


Упершыню пасля беспарадкаў пасажыры змаглі вылецець рэйсам "Аэрафлота" ў Маскву. Тым часам у Алматы працягваюцца пошукі сямі чалавек, якія зніклі без вестак, у горадзе захоўваецца чырвоны ўзровень небяспекі, затрыманы больш як дзве тысячы ўдзельнікаў пазапраўных акцый. Паліцэйскія канфіскавалі 67 адзінак агнястрэльнай зброі і больш як 3 тысячы боепрыпасаў. Генеральная пракуратура Казахстана ўзбудзіла 494 крымінальных справы. Да нармальнага жыцця вяртаецца і сталіца. У Нур-Султане грамадскі транспарт і камунальныя службы працуюць у штатным рэжыме. У абменных пунктах можна памяняць валюту.