Свет танкаў адрэстаўрыруе легендарны Т-34

22 мая 2013
Лепшым экспарцёрам у сферы інфармацыйных тэхналогій была прызнаная кампанія Гейм стрым - распрацоўшчык самай папулярнай у свеце камп'ютарнай гульні Свет танкаў. Дарэчы, частку свайго прыбытку айцішнікі трацяць і на сацыяльныя праекты. Кампанія фінансавала рэстаўрацыю легендарнага савецкага танка Т-34. Непасрэдна аднаўленнем займаліся спецыялісты комплексу Лінія Сталіна.

За рэстаўрацыяй легенды сачыў наш карэспандэнт Якаў Бута.
Гонар гісторыкаў - вось гэтая суцэльнаштампаваная вежа. Усяго было выпушчана каля 2 тысяч такіх экземпляраў. Асаблівасць у спосабе вырабу. Суцэльны ліст саракаміліметровага металу пускалі пад прэс масай дзесяць тысяч тон.
Эксклюзіўную вежу пошукавікі выявілі пад Шкловам. Зборку танка пачалі некалькі месяцаў таму. Паколькі Т-34 быў самым масавым падчас Другой сусветнай, інфармацыі для аднаўлення машыны звышдастаткова: схемы, падрабязныя апісанні і нават цэлыя энцыклапедыі.
Гэты танк стаў першай машынай, да аднаўлення якой прыклалі руку стваральнікі гульні Свет танкаў. Да гэтага беларуская кампанія прыцягвала мільёны людзей па ўсім свеце выключна на віртуальныя палі бою.
Гэты танк Т-34 - працяг праграмы па аднаўленні бранятэхнікі. Побач з ім - БТ-7, унікальны Т-44 і нямецкі Штунге Шуц. Яшчэ некалькі танкаў на падыходзе.
Ужо сёння нядаўна сабраны танк - адзін з экспанатаў найбуйнейшага музея пад адкрытым небам комплексу Лінія Сталіна. Гісторыкі абяцаюць пастаянна павялічваць экспазіцыю, якая зараз налічвае больш за 200 адзінак тэхнікі.