Свет сёння ўспамінае Гейдара Аліева

11 мая 2018

Свет сёння ўспамінае Гейдара Аліева - яркую палітычную асобу і нацыянальнага лідара Азербайджана. 10 мая Гейдару Аліевічу споўнілася б 95 гадоў. У памяць аб дзяржаўным дзеячы Савецкага Саюза, двухразовым Героі Сацыялістычнай Працы і экс-прэзідэнце Азербайджана ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіць навуковая канферэнцыя. У ёй прымаюць удзел дыпламаты, навукоўцы і прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый. Успамінаючы знакамітага палітыка, удзельнікі канферэнцыі адзначаюць - адным з першых рашэнняў Аліева пасля прыходу да ўлады стала ўступленне ў СНД і ўсталяванне дыпламатычных адносін з суседнімі краінамі, у тым ліку і з Беларуссю.

Латыф Гандылаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Азербайджана ў Беларусі:

"Вы бачыце зараз, на якім высокім узроўні знаходзяцца нашы адносіны, адносіны паміж нашымі лідарамі - яны з'яўляюцца прыкладам міждзяржаўных адносін. Мы не толькі блізкія сябры, але і стратэгічныя партнёры, якія разам супрацьстаяць тым пагрозам, што сёння існуюць. Мы развіваем і паглыбляем нашы адносіны не толькі палітычныя, але і эканамічныя. Ідуць вельмі глыбокія кааперацыйныя працэсы, і гэта дае нам магчымасці аб'яднаць нашы намаганні ў кірунку развіцця нашых эканомік".

Дарэчы, памятныя мерапрыемствы аб Гейдары Аліеве і яго палітычных дасягненнях праходзяць не толькі ў Беларусі, але і ў шэрагу іншых краін, уключаючы і сам Азербайджан.