Сёння свет адзначае Міжнародны дзень моладзі - свята тых, за кім будучыня. Яно было ўстаноўлена Генасамблеяй ААН 14 гадоў таму. Сёння моладзь - гэта чацвёртая частка насельніцтва планеты. А ў нашай краіне гэта больш за два мільёны чалавек. Менавіта маладыя людзі прымаюць актыўны ўдзел у рэалізацыі наватарскіх ідэй і прымнажаюць усё тое, што было створана папярэднімі пакаленнямі. Дзень моладзі ў многіх краінах святкуецца і асобна. У Беларусі гэта - апошняя нядзеля чэрвеня.














