"Свет вачыма жанчын" можна ўбачыць у сталіцы

16 августа 2018

"Свет вачыма жанчын" можна ўбачыць і ацаніць у сталіцы. Самыя ўдалыя кадры трапілі ў аб'ектыў жанчын-фатографаў. Экспазіцыя, якая стала ўжо традыцыйнай, сёлета сабрала работы 160 аўтараў. Сваімі эмоцыямі, пачуццямі і мастацкім майстэрствам падзяліліся прадстаўніцы 16 краін. Больш за ўсё фатаграфій даслалі жанчыны з Беларусі, Украіны і Ізраіля.

Ацаніць жаночы погляд на навакольны свет можна будзе да 3 верасня. Выстава працуе кожны дзень.