Міністэрства аховы здароўя заяўляе: у Беларусі тры пацыенты вылечаныя ад каранавіруса

10 марта 2020
У студэнта з Ірана атрыманы трэці адмоўны вынік тэсту. У двух пацыентаў, з якімі ён блізка кантактаваў, на сённяшні момант таксама атрыманыя адмоўныя вынікі тэстаў. На гэтым тыдні пасля завяршэння мерапрыемстваў лабараторнага і клінічнага кантролю ўсе тры пацыенты будуць выпісаныя са стацыянара.

У траіх пацыентаў, якія вярнуліся з Італіі, вынікі аналізаў на наяўнасць РНК каранавіруса пацвердзіліся. Заражаныя будуць і далей знаходзіцца ў бальніцы. Усяго ў Беларусі 9 пацыентаў, у якіх пацверджаны дыягназ COVID-19.