Мінаховы здароўя: у СШ № 66 зарэгістраваны 4 выпадкі вострай кішэчнай інфекцыі ў вучняў пачатковых класаў

27 мая 2021

Паводле афіцыйнай інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у выніку атручвання дзяцей у 66-й мінскай школе зарэгістраваны чатыры выпадкі вострай кішэчнай інфекцыі ў дзяцей пачатковых класаў. 

Дзеці былі шпіталізаваныя, стан іх стабільны, яны атрымліваюць усю неабходную тэрапію. Як нам стала вядома, зараз у бальніцы застаюцца трое школьнікаў, аднаго пасля абследвання ўжо выпісалі. 

Санэпідслужба правяла эпідэміялагічнае расследаванне ў школе 

Паводле першапачатковых даных, 15 першакласнікаў адчулі недамаганне пасля ўчарашняй школьнай ежы. Адно дзіця трапіла ў бальніцу. Спачатку гаворка ішла толькі пра адзін клас. Але пазней, па інфармацыі некаторых бацькоў, яшчэ 7 дзяцей з паралельнага класа і некалькі з другога таксама выказалі скаргі на дрэннае самаадчуванне.  У бацькоўскім школьным чаце сталі з'яўляцца паведамленні, што ў дзяцей была рвота, дыярэя і тэмпература. Некаторым  выклікалі хуткую дапамогу. А сёння ў школе санэпідслужба правяла эпідэміялагічнае расследаванне, арганізавала лабараторны кантроль - адбор проб прадуктаў, змываў і абследаванне персанала. Ідзе дэзінфекцыя і стэрылізацыя памяшканняў.