Міністэрства аховы здароўя: у Беларусі 351 выпадак каранавіруса

3 апреля 2020
У Беларусі зарэгістраваны 351 выпадак каранавіруса. Аб гэтым паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Асноўная ўзроставая група ад 25 да 64 гадоў. Гэта 50 працэнтаў ад агульнай колькасці выпадкаў. Спецыялісты адзначылі, тэстаў абсалютна хапае для выяўлення інфекцыі.
Сёння сітуацыя пад кантролем! Да раніцы 3 красавіка  на дабрачынны рахунак Міністэрства аховы здароўя паступіла каля 3 мільёнаў рублёў і больш як 27 тысяч еўра. Сродкі будуць накіраваныя на куплю 127 тысяч ахоўных касцюмаў і больш як 4 тысяч шчыткоў для ўрачоў. Іх распаўсюдзяць па медустановах Беларусі.