Міністэрства аховы здароўя запэўнівае: у нашых урачоў ёсць усё неабходнае для своечасовага выяўлення каранавіруса

9 февраля 2020
Беларускія медыкі не марнуюць часу ў супрацьстаянні каранавірусу. Міністэрства аховы  здароўя запэўнівае: у нашых урачоў ёсць усё неабходнае для своечасовага выяўлення гэтай інфекцыі. А самі ўрачы ў пастаяннай боегатоўнасці і праводзяць вучэнні па прадухіленні распаўсюджвання віруса.

Акрамя таго, у паветранай гавані наладжаны падвойны кантроль. Спецыялісты заходзяць на борт самалёта і правяраюць людзей на наяўнасць сімптомаў віруса, затым у самім аэрапорце  пасажыры могуць прайсці лабараторны кантроль, здаўшы экспрэс-тэст. 

Што да наземных пунктаў пропуску праз мяжу, то ў 23 з іх працуюць мабільныя медцэнтры, дзе бяруць аналізы ў грамадзян, якія прыбылі з Кітая. Літаральна на днях аздараўленчы цэнтр "Брыганціна" прыняў у сябе амаль тры дзясяткі кітайскіх студэнтаў. 

Адзначым, што размова  ідзе толькі пра тых грамадзян  Кітая, якія не былі ў гарадах, закрытых на каранцін, і ў тых абласцях Паднябеснай, дзе зарэгістраваны выпадкі захворвання. Кітайскія студэнты прабудуць у "Брыганціне" два тыдні з мэтай прафілактыкі і па жаданні сваіх універсітэцкіх калег, якія падчас канікул не выязджалі ў КНР.

Замежныя студэнты будуць знаходзіцца пад наглядам медыкаў, але пры гэтым прадоўжауць навучанне анлайн.

Усяго з канца студзеня санітарны кантроль прайшлі амаль 200 000 чалавек, 500 з іх былі абследаваны на каранавірус. На сёння выпадкаў заражэння ў Беларусі не выяўлена.