Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе наймальнікам улічыць спякоту пры складанні графіка працы супрацоўнікаў

2 августа 2018

Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе наймальнікам улічыць гарачыню, што ўсталявалася, пры складанні графіка працы супрацоўнікаў. Акрамя таго, колькасць аварый у спёку павялічылася на траціну. І хоць зафіксаваны толькі адзін зварот у бальніцу з цеплавым ударам, высокая тэмпература можа абвастрыць хранічныя захворванні.

Дзмітрый Піневіч, першы намеснік міністра аховы здароўя Беларусі: "Рэкамендую наймальнікам таксама, асабліва прыватнай формы ўласнасці, працаваць па гнуткім рабочым дні. Гэта цалкам справядлівая прапанова. Дарэчы, яна ўчора гучала даволі выразна ад Кіраўніка дзяржавы ў дачыненні да ўборкі сельскагаспадарчых культур. Зараз гэта звязана з цеплавым рэжымам і тычыцца ўсіх. Асабліва тых, хто працуе на адкрытым паветры".

У спякоту варта пазбягаць прамых сонечных промняў, піць шмат вадкасці, насіць галаўныя ўборы і сачыць за тэрмінам прыдатнасці любых прадуктаў харчавання і не злоўжываць часам знаходжання на пляжах.