Міністэрства аховы здароўя правядзе дбайны аналіз закупак медыцынскай тэхнікі

17 июня 2019

Пра гэта ў інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру" распавёў новы міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. Перад спецыялістамі будзе пастаўлены шэраг пытанняў. Напрыклад, колькі часу абсталяванне прастойвала? Колькі было выдаткавана на яго рамонт і абслугоўванне? Будуць зробленыя высновы па пастаўшчыках і вытворцах. У сістэме дзяржзакупак медабсталявання павінен працаваць выразны механізм. 

Працу на пасадзе міністра Уладзімір Каранік пачаў з аналізу і іншых праблемных бакоў галіны. Асаблівую ўвагу нададуць імпартазамяшчэнню лекаў.