Міністэрства аховы здароўя пракаменціравала трагедыю ў Беразіно

29 сентября 2017

У Міністэрстве аховы здароўя лічаць, што калі б жанчына своечасова стала на ўлік і раджала ў бальніцы, урачам удалося б захаваць адразу тры жыцці. Немаўляты нарадзіліся б здаровымі. Паводле апошніх звестак, жанчына памерла ад страты крыві.