Міністэрства аховы здароўя адказала на актуальныя пытанні пра COVID-19 на YouTube-канале Нацыянальнага прэс-цэнтра

8 апреля 2020
Сёння Міністэрства аховы здароўя правяло чарговую прамую трансляцыю на YouTube-канале Нацыянальнага прэс-цэнтра. Нашы калегі правялі маніторынг інфармацыйнай прасторы і сацсетак. Даследаванне паказала вялікую цікавасць да тэзісаў, агучаных напярэдадні на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы. Самыя актуальныя тэмы сёння і абмяркоўвалі з профільным міністрам, а таксама спецыялістамі і ўрачамі, якія працуюць на перадавой. Уладзімір Каранік адзначыў, што зараз прапрацоўваецца пытанне аб увядзенні адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне самаізаляцыі. Што датычыцца масак,  ужо да канца тыдня стаіць задача выйсці на іх выпуск да аднаго мільёна за суткі.