Міністэрства аховы здароўя адказала на пытанні, што хвалююць насельніцтва

14 апреля 2020
Адзначым, па выніках папярэдняга стрыму былі сабраныя актуальныя пытанні. Даследаванне паказала: найбольшую цікавасць у насельніцтва выклікалі тэмы педыятрыі і гінекалогіі. Падчас размовы  спецыялісты адзначылі: усе стацыянары правялі навучанне супрацоўнікаў і гатовы прымаць цяжарных пацыентак  са станоўчым тэстам на COVID-19, доказаў вертыкальнай перадачы інфекцыі дзіцяці  пакуль няма. Акрамя іншага, Міністэрства аховы здароўя рэкамендавала часова перавесці работу школ па падрыхтоўцы да цяжарнасці і родаў у анлайн-фармат. Што да выпіскі маладых мам з радзільнага дома,  яна будзе праходзіць у звычайным рэжыме, аднак спецыялісты рэкамендуюць максімальна абмежаваць колькасць сваякоў.