Міністэрства аховы здароўя абнавіла звесткі па сітуацыі з каранавіруснай інфекцыяй
21 апреля 2020
Выпісаныя 577 пацыентаў. З пачатку лютага ў Беларусі праведзена 108 тысяч 545 тэстаў. У кругласутачным рэжыме працуюць спецыялісты 25 лабараторый. Усяго зарэгістравана 6 тысяч 723 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны, на жаль, памерлі 55 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.













