Міністэрства аховы здароўя змяніла пералік супрацьпаказанняў да кіравання аўтамабілем

10 января 2019

Вадзіць легкавую машыну дазваляецца цяжарным незалежна ад тэрміну. Гаворка ідзе пра катэгорыю "В". Пашыраныя паказанні да кіравання машынай людзям з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарату і слыху. У некаторых выпадках яны могуць уладкавацца на працу вадзіцелем. Змяніліся тэрміны абавязковага медыцынскага пераагляду. Да прыкладу, пасля інфаркту міякарду допуск да кіравання дазволены праз 6 месяцаў, а вось абследаванне ў першыя два гады будзе штогадовым, затым - раз на два гады.

Ірына Болдырава, кансультант упраўлення медыцынскай экспертызы Міністэрства аховы здароўя Беларусі: "Вывучыўшы ўсе нормы заканадаўства, мы прыйшлі да высновы, што пры прыняцці рашэння аб магчымасці допуску да кіравання катэгорыі "B" адзіныя патрабаванні без падзелу на права наймання і без права наймання. Зараз пры прыняцці рашэнняў мы толькі выкарыстоўваем катэгорыю "B" і пералік супрацьпаказанняў да кіравання катэгорыі "B".

Больш падрабязна азнаёміцца з пастановай Міністэрства аховы здароўя можна на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дакумент увойдзе ў сілу 19 студзеня.