Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўводзіць абмежаванні на продаж некаторых настоек

20 декабря 2016

Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўводзіць абмежаванні на продаж настоек глогу, календулы, сардэчніка, валяр'яны і мурашынага спірту. У аптэках прэпараты будуць прадаваць толькі днём і толькі па адным флаконе.

Падобнае абмежаванне стала рэакцыяй на масавае атручэнне ў Іркуцку. Паводле новаўвядзенняў,   зараз з 10 вечара і да 8 раніцы аптэчны работнік прапануе аналагі, якія не змяшчаюць спірт. Акрамя таго, Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе вытворцам выпускаць спіртавыя настойкі ў флаконах меншага аб'ёму. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Вячаслаў Шыла на брыфінгу ў Мінску.

Выпуск прэпаратаў у меншай дазіроўцы можа быць наладжаны фармпрадпрыемствамі ўжо на працягу паўгода. Паводле слоў намесніка міністра, зараз кожную партыю спіртазмяшчальных настоек правяраюць у лабараторыі. Пад кантролем таксама спіртавыя ласьёны і амывацелі шкла.

Вячаслаў Шыла, намеснік міністра аховы здароўя Беларусі: "Мы звяртаем увагу на аптэчныя сеткі, каб яны абмежавалі продажы. Разам з тым, аптэчны работнік можа правесці прафілактычную гутарку з кожным наведвальнікам, каб высветліць запатрабаванне набыцця дадзенай настойкі або дадзенага лекавага прэпарата. Абмежаванняў паўторнага заходу ў аптэку і паўторнай куплі, вядома ж, не існуе. Прымаць рашэнне аб рэцэптурным водпуску або безрэцэптурным. Флаконы вялікага аб'ёму - яны ў нас па рэцэпце. Аб'ёмы маленькія, 25-30 мл, яны безрэцэптурныя. Гэта практыка ўсіх краін, таму абмежавання ў гэтым пытанні мы не ставім".

Нагадаем, з-за масавага атручэння метанолам у Іркуцкай вобласці   сёння аб'яўленая жалоба. Як стала вядома, замест настойкі глогу, продаж якой расійскія ўлады даўно збіраліся абмежаваць, пацярпелыя ўжывалі канцэнтрат для прыняцця ванн таксама з назвай "Глог". Паводле апошняй інфармацыі, загінулі 58 чалавек. У бальніцах   знаходзяцца яшчэ 28 пацярпелых. Як стала вядома, адзін пацыент ужо выпісаўся.