Пандэмія каранавіруса ўносіць змяненні ў адносіны ўрач - пацыент. У прыватнасці, узровень запатрабаванасці паслуг тэлемедыцыны ў асобных краінах вырас на 40 %. Усё больш папулярная аддаленая форма зносін і сярод беларусаў. Яна дазваляе без прыбыцця ў медустанову (з дапамогай інтэрнэт-тэхналогій) трапіць на прыём да ўрача, правесці кансультацыю або кансіліум, вызначыць далейшую тактыку лячэння, пры неабходнасці выпісаць электронны рэцэпт. Адпаведная пастанова Міністэрства аховы здароўя ўступае ў сілу з 23 ліпеня.
Тэлемедыцынскія кансультацыі дапамогуць пераадолець геаграфічныя бар'еры і пашыраць магчымасці доступу да медыцынскіх паслуг. Асабліва гэта актуальна для сельскіх населеных пунктаў.













