Алена Богдан: Беларусь выходзіць на плато па каранавірусе

17 мая 2020
Сёння Міністэрства аховы здароўя падзялілася апошняй інфармацыяй аб стане спраў з каранавірусам у нашай краіне. Такім чынам, да нядзелі выздаравелі і выпісаныя 9 тысяч 932 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. 

Усяго ж зарэгістраваны 29 тысяч 650 чалавек з дадатным тэстам на COVID-19. У Беларусі праведзена 350 тысяч тэстаў. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 165 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй. 

На гэтым тыдні намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан у эфіры тэлеканала СТВ заявіла, што Беларусь выходзіць на плато па каранавірусе. "Вы ведаеце, што  апошні час мы выходзім на так званае плато, калі мы выяўляем у сярэднім дзесьці каля 8,7-9,7 % ад колькасці праведзеных тэстаў. І калі ўзяць нашу дыяграму, то на гэта плато мы забраліся і знаходзімся", - сказала Алена Богдан.

Улічваючы, што пасля праходжання стадыі эпідэміялагічнага плато звычайна настае спад захворвання, колькасць акрыяўшых расце, а лік тых, хто зноў захварэў, скарачаецца, то нас усіх ужо хутка павінны чакаць добрыя навіны. Хочацца, каб толькі адна пазіцыя ў гэтай статыстыцы павялічвалася - і гэта, вядома, лік тых, хто паправіўся. Не сумняваемся, для гэтага нашы медыкі сёння прыкладаюць усе намаганні.