Мінулы вечар стаў апошнім прывітаннем ад зімы

19 марта 2016

Яшчэ днём у некаторых раёнах сталіцы вясновы настрой разбаўляў лёгкі снег. Аднак ужо бліжэй да вечара снегапад узмацніўся, да таго ж заклікаў на свой бок і галалёд. Пешаходам было няпроста, а вадзіцелям яшчэ горш. Але, на шчасце, абышлося без сумных наступстваў. Аднак сіноптыкі папярэджваюць: у выхадныя трэба быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі.